Найти: на:

Главная
О нас
Книга почета
Учащимся
Родителям
Школьный вестник
Методическая работа
Фотогаллерея
История школы
Нормативные документы
Социально-педагогическая служба
"Одно окно"





Архив 2010 г.




Министерство образования Республики Беларусь







Багдановіч Наталля Яўгенаўна
урок математыкi ў 1 класе
Тэма : Лікі ад 1 да 5


Мэты: Садзейнічаць замацаванню паслядоўнасці, саставу лікаў 1, 2, 3, 4,5; фарміраваць навыкі ў практыкаванні складання і рашэння простых задач; фарміраваць далейшае развіццё вылічальных навыкаў у межах 10;развіццё памяці,мыслення, увагі; выхаванню ў вучняў арганізаванасці, назіральнасці,уменню працаваць у калектыве, цікавасці і любові да казак. Абсталяванне: вучэбны дапаможнік, дэманстрацыйны матэрыял,лічыльныя палачкі,веер лічб,карцінкі,на якіх прадстаўлены героі вядомых казак, ТСН.

Ход урока

1.Арганізацыйны момант:
Праверка падрыхтоўкі да ўрока:
        Мы гатовы працаваць
        Нешта новае спазнаць
        Лічбы розныя вучыць
        Лікі правільна лічыць
Паведамленне задач урока:
- Сёння на ўроку мы будзем паўтараць склад лікаў ад 1 да 5; складаць і рашаць простыя задачы; параўноўваць лікі.
Уводзіны ў тэму: Загадка пра Калабка (выкарыстоўваю ТСН, паказваю казачнага героя- Калабка)
- Калабок трапіў у бяду.Ён ніяк не можа сустрэцца са сваёй бабуляй і дзядулям. Калабку ставяць перашкоды : Воўк, Мядзведзь, Ліса, Заяц, Вожык. Калабок просіць дапамогі у вас, калі вы справіцеся з заданнямі герояў казкі, то Калабок убачыць і бабулю і дзядулю. Давайце яму дапаможам !



2.Вусны лік.
-Каціцца Калабок (выкарыстоўваю ТСН), а насутрач яму ліса з заданнем. Калектыўныя заданні (вусна)
а) Палічыць ад 10 да 1;
Палічыць праз адзін лік;
5…,7…,9…,11…,13… да 20.
б) Гульня “Лікі заблудзіліся” ,уставіць у рад патрэбныя лікі.
в) Работа з геаметрычным матэрыялам.
-Якой фігуры ў магічным квадраце не хапае? Якую фігуру называюць квадратам? (у якой 4 стораны роўныя і 4 вуглы прамыя).
Справіліся з заданнем, малайцы! (Ацаніць работу з дапамогай чароўнай лінейкі).
Каціцца калабок далей, а насустрач вожык .Дапаможам Калабку!
г) Гульня “Адгадай лік”(Выкарыстанне нагляднасцей і веера лічб,лік паказаць на вееры)
Гульня “Назаві суседзей”(Ацаніць работу з дапамогай “чароўнай” лінейкі).

3. Музыкальная фізхвілінка.

4. Калектыўная работа.
Пакаціўся Калабок далей, а насустрач зайчык . Вызвалім Калабка!
а) Работа з лічыльнымі палачкамі. Параўнанне лікаў.Рабіць запісы на дошцы.
2 і 4, 3 і 3, 2 і 1, 5 і 3.


Работа ў парах
б) Гульня “Засяліце домікі”(Ацаніць работу з дапамогай “чароўнай “ лінейкі).
в) Складаем і рашаем задачы. 2 задачы разам з настаўнікам, (запіс рашэння на дошцы) затым самастойна, у парах рашаюць па 2 задачы.
Раздаю ілюстрацыі да задач і затым правяраю рашэнне.

Фізкультхвілінка.

4) Каціцца Калабок далей, а насустрач яму воўк. Дапаможам Калабку!
а) Работа з падручнікам.(Стар.25 № 7)(Стар.24№3)-сувязь з інфарматыкай.
Рознаўзроўневыя заданні.
б) Рашэнне прыкладаў. Праверыць свайго суседа і ацаніць яго! ( з дапамогай “чароўнай” лінейкі).
5)Пакаціўся Калабок далей. А насустрач яму мядзведзь. Дапаможам Калабку!


а) Арыфметычны дыктант.
Знак менш, геаметрычная фігура -квадрат, знак роўна , геаметрычная фігура-трохвугольнік, лічба тры ,геаметрычная фігура- круг, знак больш,лічба адзін, знак плюс ,геаметрычная фігура- прамавуольнік, лічба два , лічба чатыры, знак мінус (правяраем,раздаю карткі з правільнымі адказамі)
Ацаніце свайго суседа з дапамогай ацэначнай лінейкі.

Самастойная работа.
б) Раздаю карткі з заданнем: уставіць у клетку патрэбны лік. Ацаніць зробленае заданне

6) Падвядзенне вынікаў урока.(Выкарыстоўваю ацэначную лінейку)
Рэфлексія.
Ітак, з усімі заданнямі мы справіліся. Малайцы! Калабок трапіў да дзядулі і бабулі. Ён задаволены вашымі адказамі. Сёння на ўроку добра працавалі :… -Што вам было цікава на ўроку? Якія заданні спадабаліся? Вызначаем эмацыянальны настрой вучняў з дапамогай “картачак настроя”.
Спяваем разам песню пра Калабка.

Hosted by uCoz