Найти: на:

Главная
О нас
Книга почета
Учащимся
Родителям
Школьный вестник
Методическая работа
Фотогаллерея
История школы
Нормативные документы
Социально-педагогическая служба
"Одно окно"





Архив 2010 г.




Министерство образования Республики Беларусь







Кранкоўская Юлія Валер’еўна
Урок літаратурнага чытання ў 2 класе
Тэма: Выхоўвай маладых, паважай сталых


Мэты: узбагачэнне разумовага патэнцыяла вучняў шляхам мэтанакіраванага фарміравання ў іх тыпа правільнай чытацкай дзейнасці.

Задачы: арганізаваць работу па фарміраванню навыка правільнага,свядомага, выразнага чытання; развіваць уменне працаваць з тэкстам; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў; выхоўваць цярплівасць, чуласць, клапатлівыя адносіны да сям’і і старэйшых;

Абсталяванне: карткі з сонейкам, хмаркай; вершы, легенды, малюнак і фотаздымак сям’і, прыказкі,

Ход урока

1. Аганізацыйна момант

Добры дзень, дзеці. Сёння ўрок у нас будзе незвычайны. Пакажыце пры дапамозе малюнкаў, з якім настроем вы прыйшлі на ўрок. Паглядзіце, які настрой у мяне. Ён вясёлы, таму што я рада вас бачыць і працаваць з вамі. Якім бы вы хацелі бачыць сённяшні ўрок?
Каб пачаць урок, прачытайце запіс на камені (налева пойдзеш- багатым будзеш, направа пойдзеш- сябра знойдзеш, прама пойдзеш- што страціў, вернеш, а тут застанешся – мудрасць жыцця пазнаеш) . Выберыце для сябе тое, што вам бліжэй і займіце адпаведнае месца ў класе. Мне вельмі прыемна, што вы захацелі застацца на ўроку літаратуры, на якім пазнаем мудрасць жыцця.

2. Праверка дамашняга задання

На парце ў кожнага з вас ёсць тэст, выканайце яго. Правільны адказ абвядзіце кружком. Якія літары вы атрымалі? Складзіце з іх слова, якое атрымалася? ( сям’я).

3. Пастаноўка мэт і задач урока.

Менавіта ў сям’і выхоўваюць маладых і вучаць паважаць сталых. Як вы лічыце, аб чым пойдзе гаворка на ўроку? Што патрэбна ведаць па дадзенай тэме? Што можам даведацца? Хто можа быць героем?

4. Моўная размінка

Гульня “Літара прапала”, дзеці чытаюць верш і ўстаўляюць прапушчаныя літары.
М..м.., т..т.., бр..т і я- н..ш.. дружн..я сям’я.
Дзве б..булі, дв.. дзяды, з імі разам хоць куды.

5. Вывучэнне новага матэрыялу.



Вы прынеслі на ўрок фотаздымкі, паглядзіце на іх і раскажыце пра сваю сям’ю. Што яна значыць для кожнага з вас?Ці шмат часу вы праводзіце са сваімі бацькамі? Ці дапамагаеце ім? Ці ганарыцеся імі? Для чаго вам патрэбна сям’я?
Сёння на ўроку мы пазнаёмімся з апавяданнем, у якім таксама размова ідзе пра адносіны паміж блізкімі людзьмі, а вось як ён называецца, адгадаеце з дапамогай табліцы. А-1, В-3, Б-2, Г-4. Тэкст называецца “Стары дзед і ўнучак”, які напісаў Л.Талсты.
  а б в г
1 стары бацька дачка сястра
2 бабуля і малады бо
3 унучка брат дзед маці
4 ці дзядзька але унучак


Першаснае ўспрыманне тэксту. –Што здарылася ў апавяданні? Настаўнік чытае твор.
Адказ вучняў.

Фізхвілінка для вачэй і дыхання

А зараз гэта апавяданне будзеце чытаць вы ланцужком, знаходзіць незразумелыя словы, а пасля будзем іх тлумачыць. Тлумачэнне незразумелых слоў.



Аналіз тэксту: -Які быў дзядуля? Зачытайце . Як і чаму так блізкія аднесліся да старога? За што нявестка ўшчувала дзядулю? Чаму дзед ніколі ім нічога не гаварыў? Зачытайце словы, якія раскрываюць галоўную думку тэкста. Чаму ён вучыць вас?

Фізхвілінка

  


-На дошцы запісан план да тэксту, прачытайце яго. Ці падыходзіць план да тэксту?
План
1.Стары дзед
2. Ушчуванне старога
3.Міша робіць ражку
4. Зразуменне свайго ўчынка
Знайдзіце пачатак і канец кожнай часткі ( дзяленне тэкста на часткі).
Перакажыце апавяданне згодна плану (пераказ дзяцей).
-На дошца запісаны прыказкі пра сям’ю. Вучні чытаюць іх і тлумачаць :
                Дай, Божа, старым вочы, а маладым розум.
                Дзе стары бурчыць, малады памаўчыць.
                Хто бацьку і маці зневажае, той дабра не знае.
А цяпер складзіце прыказкі з тых слоў, што ў канвертах на сталах ( Як гукнеш, так і адгукнецца. Старога паважай, малога павучай). Ці падыходзяць яны да тэмы ўрока?


-А зараз разгледзьце малюнкі, фрагмент мультфільма “Сустракайце бабулю”, на якіх адлюстраваны дзеці і сталыя людзі. На якіх з іх вы бачыце памылкі ў адносінах? Патлумачце, чаму. І бабуля і дзядуля яны таксама нечыя тата і мама, якія цяпер сталі сталымі людзьмі, да якіх трэба адносіцца з любоўю і павагай, таму памятайце пра гэта.
Сям’я – гэта слова вельмі важнае для любога чалавека, таму пісьменнікі складаюць шмат апавяданняў і вершаў аб ёй. Вось і наша настаўніца Янцэвіч Галіна Іванаўна таксама напісала верш аб сям’і, паслухайце:
                Сям’я – маленькая Радзіма, сям’я – аснова ўсіх асноў,
                Сям’я – гучыць так проста, міла, яна дае нам ласку і любоў.
                У сям’і вучыцца пачынаем, як свой першы крок зрабіць,
                Яна і потым нам дапамагае, настаўляе, як без памылак жыць.
-Якія галоўныя для вас словы прагучалі ў вершы? Якія вы ведаеце вершы пра сям’ю? Вучні чытаюць вершы
- Вельмі шмат легенд, прытчаў, смяшынак існуе пра ўзаемаадносіны ў сям’і, пра выхаванне дзяцей. І зараз прачытайце прытчу “Тры жанчыны”. Уголас чытае вучань.
Тры жанчыны бралі ваду з калодзежа. Да іх падыйшлі сыны. Адзін пацалаваў сваю маці і пабег далей. Другі спытаў: “Ты не стамілася, мама?”- і пабег даганяць таварыша. Трэці моўчкі ўзяў вёдры і панёс іх дамоў. Мудрэц усё бачыў і сказаў,што ён толькі заўважыў аднаго тут сына.
- Чаму мудрэц сказаў, што тут быў толькі адзін сын? Чаму вучыць гэта прытча?
- А вось цяпер паслухайце невялікую смяшынку для адпачынку.
Бабуля кажа ўнучцы : -Хутка дождж будзе. Куры на жэрдачку паселі. А ўнучка кажа: -А ты іх згані і дажджу не будзе.


-На дошцы запісаны словы ў два слупкі, падбярыце словы з левага слупка да правага
Добры дзякуў
Вялікі вечар
Смачна калі ласка
Прабач есці
Вельмі хочацца, каб гэтыя словы і іншыя, якія мы называем “чароўнымі” ніколі не забывалі, таму што яны робяць наша жыццё прыгожым і добрым. Карыстайцеся імі.

6. Вынік ўрока.

- Вашы таты, мамы, бабулі, дзядулі вель моцна вас любяць, радуюцца вашым поспехам, перажываюць за вас, калі здараюцца непрыемнасці. Якімі яны хочаць вас бачыць, як вы лічыце? Таму памятайце пра гэта. Часцей дарыце сваім родным усмешкі і прыемны настрой. Пакажыце пры дапамозе картак, які ў вас настрой.
- Дамашнім вашым заданне будзе скласці генеалагічнае дрэва. Генеалогія – гэта навука, якая вывучае роднасную сувязь. Вы пастараецеся разам з бацькамі скласці дрэва, на якое запішыце сябе, сваіх бацькоў, бабую і дзядулю.
- Урок заканчваецца вершам :
                Так, як бацькі, на свеце ніхто не ўмее
                За дзяцей хвалявацца і перажываць.
                Так, як яны, ніхто не ўмее на свеце
                Немаўлят сваіх песціць і забаўляць.

Hosted by uCoz