Найти: на:

Главная
О нас
Книга почета
Учащимся
Родителям
Школьный вестник
Методическая работа
Фотогаллерея
История школы
Нормативные документы
Социально-педагогическая служба
"Одно окно"








Архив 2010 г.




Министерство образования Республики Беларусь







Пуцята Людміла Віктараўна
Мая Радзіма-Беларусь
Тэма:Полацкі князь Усяслаў Чарадзей




Мэта: паказаць ролю Усяслава Чарадзея ў гісторыі нашай Айчыны.

Задачы:забяспечыць у ходзе урока засваенне ведаў пра найбольш яркія падзеі гісторыі нашай краіны звязанымі з жыццём і дзейнасцю полацкага князя Усяслава:умацаванні магут- насці Полацкага княства,будаўніцтвам святой Сафіі,бітвай на Нямізе; абуджаць цікавасць дзяцей да гісторыі нашага краю,выхоўваць любоў да гісторыі нгашай краіны.

Абсталяванне:партрэты Усяслава, Францыска Скарыны ,Сымона Буднага, Кірыла Тураўскага, Рагнеды і Рагвалода,фотаілюстрацыя “Полацкі Сафійскі сабор”,запісы старажытнай музыкі ,карткі з заданнямі, мультымедыйны праектар.

План вывучэння новай тэмы:
1.Князь Усяслаў
2.Храм Святой Сафіі
3.Бітва на Нямізе
4.Лагічнае заданне

Ход урока

I.Арганізацыйны момант.

2.Стварэнне эмацыянальнага настрою.
Чытанне эпіграфа да ўрока:
Скрозь цемру стагоддзяў
паўстане мінуўшчына,
І светлыя постаці зноў ажывуць.
Постаць-
-Як вы разумееце гэтыя словы?
Н: На небасхіле нашай гісторыі яркімі зоркамі зіхацяць славутыя людзі.Гэта нашы асветнікі.Пра іх мы гаварылі на прошлых уроках.Давайце ўзгадаем іх імёны.(Дзеці называюць Ф.Скарыну, К.Тураў- скага, Сымона Буднага,Е.Полацкую,князя Рагвалода і яго дачку Рагнеду-знаходзяць іх партрэты на дошцы)

3.Работа над матэрыялам хатняга задання.
Працу над д/з мы правядзём у выглядзе гульні “Адгадай , хто гэта?” –Вучні рыхтавалі паведамлен- ні.А ўсе павінны вырашыць пра каго ідзе гаворка ?(На 1-м слайдзе паступова з’яўляюцца партрэты вядомых дзеячаў)
Дадатковыя пытанні:
-Як зваліся ўсходнеславянскія плямёны,якія рассяліліся на тэрыторыі Беларусі?(крывічы,дрыгавічы,радзімічы)
-Як называецца незвычайная рака-вуліца,што цякла ў Мінск?(Няміга)
-Якія імёны мела полацкая княгіня Рагнеда?(Гарыслава,Анастасія)
-Назавіце імя паэта, які прысвяціў свае вершы возеру Свіцязь?(Адам Міцкевіч)
Паведамленні дзяцей пра К. Тураўскага, Ф. Скарыну, С. Буднага, Я.Мудрага.
Пасля адказаў дзяцей на слайдзе з’яўляецца партрэт таго ,аб кім ішла гаворка.

4.Пастаноўка тэмы ,вызначэнне задач урока.
-Вы бачаце, як многа славутых людзей нашай Бацькаўшчыны вы ўжо ведаеце.А што значыць вось гэты белы ліст паперы?
-Так, сёння мы пагаворым пра яшчэ аднаго знакамітага земляка.Яго імя вы даведаецеся, калі адгадаеце крыжаванку.(слайд 3)
1.Земляны насып над старажытным пахаваннем. (курган)
2.Навука,якая расказвае пра жыццё нашых продкаў.(гісторыя)
3.Саюз грамадзян,утвораны з мэтай абароны іх жыцця,свободы.(дзяржава)
4.Старажытная рукапісная кніга аб гістарычных падзеях.(летапіс)
5.Лёд,які пакрываў зямную паверхню ў даўнія часы.(ледавік)
6.Апавяданне пра заняткі нашых продкаў.(паданне)
7.Імя сына Рагнеды.(Ізяслаў)

Гэта славуты полацкі князь Усяслаў Чарадзей быў прапраўнукам Рагвалода,праўнукам Рагнеды, Унукам Ізяслава.(на дошцы партрэт Усяслава Чарадзея)(слайд 4)
-Якая задача нашага урока?(Выявіць ролю У.Ч.у гісторыі нашай Радзімы)
-Аб чым мы даведаемся на ўроку?(Аб дзейнасці У.Ч.)
-Што на ўроку мы развіваем?(мысленне,логіку,вучымся разважаць)
-Што выхоўваем?(любоў да гісторыі)

5.Работа па тэме(звярнуцца да плана на дошцы)
Н:Болей,як 900 гадоў назад Усяслаў Брачыслававіч кіраваў не толькі жыццём Полацка,але і жыццём цэлай краіны-Полацкага княства.Гэта быў мудры правіцель,смелы воін,дальнабачны палітык. Давайце звернімся да партрэта ў кнізе і на дошцы. У падручніку ён паказаны як? (ВОІН,АБАРОНЦА) Па чым вы здагадаліся?(слайд 5)

6.Работа з атласам.
У атласе дзеці знаходзяць Полацкае княства,а таксама разглядаюць назвы зброі і адзення таго часу.(меч-ножны,лук-стрэлы-калчан,булава,сякера,кап’ё),(кальчуга,шлем,боты, шчыт,плашч)

7.Фізкультхвілінка(пад музыку “Полацкі сшытак”-старынная мелодыя-танец)

8.Работа зпадручнікам.
Ён меў мянушку ЧАРАДЗЕЙ.А хочаце даведацца чаму? Ст.48-прачытайце.
Нарадзіўся быццам бы князь ад чаравання,меў на твары радзімы знак ці пляму “воўчай поўсці”
-Што такое дружына?( гл. у слоўнік-асабістае войска князя)
Вось як аўтар “Слова аб палку Ігаравым” пісаў аб нараджэнні князя:
Пачаў сабе князь дружыну збіраць,
Дружыну збіраў ён сабе 3 гады.
Ён набраў сабе дружыну 7 тысячаў,
Сам ён меў 15 год.

9.Работа ў групах.
1-я:Вызначыць,у якім годзе мог нарадзіцца Усяслаў,калі княжыць пачаў у 1044 годзе ва ўзросце 15 гадоў.(1044-15=1029год)
2-я:Падлімчыць у якім годзе памёр князь,калі вядома,што ён пражыў 72 гады,а нарадзіўся ў 1029г) 1029+72= 1101г
3-я:Вызначыце,у якім годзе ў Беларусі будзе адзначацца1000-гадовы юбілей Усяслава Чарадзея? (1029+1000=1029год)
Даты жыцця запісваюцца пад партрэтам.

10 .Сафійскі Сабор (слайд 6,)
-Што такое сабор?
У час кіравання У.Ч. у Полацку быў пабудаваны сабор Святой Сафіі(слайд ).Такія ж былі ўжо у Ноўгарадзе і Кіеве.Ён азначаў дзяржаўную самастойнасць,моц Полацка.За доўгі час свайго існавання Сафія 6 разоў гарэла і разбуралася.Зараз яна выглядае так.як у 1750г.
Ст.53 падручніка
-Якія элементы будынка нагадваюць крэпасць?(магутныя сцены,высокія вежы,вузенькія акенцы)
-Па чым відаць што гэта царква?
-Што нагадваюць купалы храма?(шлемы воінаў,у тыя часы шмат ваявалі,храм становіўся апошнім пунктам абароны)
-Навошта так мацавалі царкву?

11.Бітва на Нямізе.(слайд 7)
У сакавіку 1067года адбылася вялікая бітва на Нямізе.Паэт так пісаў аб гетай бітве:

На Нямізе снапы сцелюць галовамі.
Жалезнымі малоцяць цапамі,
Жыццё кладуць на таку злюцела,
Веюць душу ад цела.

Вельмі жорсткая была сеча.Да цемры біліся дзве раці.Мячы прытупіліся.Стрэлы засланілі сонца.
Шмат палачан паклалі сваё жыццё,але вораг не прайшоў.Полацкае княства засталося непадзеленым.(СЛАЙД)

12.Гульня “Веча”(савет дорослых мужчын прымаў важныя рашэнні ля сцен сабора)
Вы - веча.Калі згодны-хлопайце ў долоні,калі не-тупайце.
-Бацьку Усяслава звалі Брачыслаў?
-Усяслаў стаў кіраваць Полацкім княствам у 20 гадоў?
-Усяслаў пабудаваў у Полацку сабор?
-Храм быў пабудаваны з вялікіх камянёў?
-Усяслаў не хадзіў у ваенныя паходы?
-Адна з самых жорсткіх бітваў адбылася на Нямізе?

13.Падвядзенне вынікаў.
Тэст

1.Пра каго ідзе гаворка ?
Правіў у Полацку.Пагаворка пра яго хадзіла па ўсім белым свеце.Гаварылі людзі пра яго рознае: то ваўком аберніцца, то турам,то сокалам…
а)Яраслаў Мудры.
б)Усяслаў Чарадзей.

2.Чаму князя Усяслава называлі Чарадзеем?
а)меў чароўны знак
б)мог ператварацца ў рознага звера
в)пабудаваў сабор

3.Падкрэслі лішнія словы,якія не належылі воінам таго часу:
Кальчуга, шчыт, шлем, меч,пісталет, кап’ё, лук і стрэлы, кулямёт, булава, аўтамат.

4.Што адбылося ў 1067годзе?
А)Будаўніцтва Святой Сафіі?
Б)Бітва на Нямізе?

5.Хто быў пераможцам у бітве на Нямізе?
а)ніхто
б)Усяслаў Чарадзей
в)браты Яраславічы

14.Д/з:скласці апавяданне пра Усяслава Чарадзея , або пра бітву на Нямізе.

15.Лагічнае заданне: дзеці робяць вывады аб тым, кім быў Усяслаў Чарадзей.

Hosted by uCoz