Найти: на:

Главная
О нас
Книга почета
Учащимся
Родителям
Школьный вестник
Методическая работа
Фотогаллерея
История школы
Нормативные документы
Социально-педагогическая служба
"Одно окно"








Архив 2010 г.




Министерство образования Республики Беларусь







Мікліс Валянціна Мечыславаўна
Урок беларускай мовы ў 7 класе
Тэма:Дзеепрыслоўе. Дзеепрыслоўны зварот




МЭТЫ І ЗАДАЧЫ:
- прымяненне набытых ведаў па тэме на практыцы
- паўтарыць, падагуліць і сітэматызаваць веды вучняў, атрыманыя на папярэдніх уроках
- замацаваць уменні знаходзіць дзеепрыслоўі ў сказе, вызначаць іх марфалагічныя прыметы, сінтаксічную ролю, удасканальваць навыкі марфемнага разбору
- фарміравацьу вучняў навыкі правільнай пастаноўкі знакаў прыпынку пры дзеепрыслоўных зваротах, развіваць маўленчую культуру, развіваць творчыя здольнасці пры выкананні адпаведных заданняў
- ствараць на ўроку сітуацыі поспеху, псіхалагічнага камфорту
- выхоўваць самастойнасць, добразычлівыя ўзаемаадносіны паміж вучнямі

АБСТАЛЯВАННЕ:
- падручнікі; І.Я.Лепешаў Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы; Марфемны слоўнік беларускай мовы; апорныя канспекты вучняў; табліцы “Дзеепрыслоўе”, “Знакі прыпынку пры дзеепрыслоўях”; раздатачны матэрыял: тэсты да тэмы; шматузроўневыя заданні

ТЫП УРОКА:
Урок-замацаванне з выкарыстаннем тэхналогіі ўзроўневай дыферанцыяцыі

ХОД УРОКА

На дошцы запісана дата, тэма ўрока, змешчаны табліцы “Дзеепрыслоўе”, “Знакі прыпынку пры дзеепрыслоўях”; на стале даведачная літаратура

І АРГАНІЗАЦЫЙНЫ МОМАНТ
Для стварэння на ўроку псіхалагічнага камфорту, добразычлівых узаемаадносін
- Добры дзень! Добрыя думкі! Добрыя справы! Пачнём наш урок з усмешкі: усміхніцеся адзін аднаму, усміхніцеся мне. Сядайце.

ІІ ПАДРЫХТОЎКА ДА ЗАСВАЕННЯ ВЕДАЎ
Паведамляецца тэма ўрока. Вучням прапануецца сфармуляваць задачы ўрока
Настаўнік карэкціруе адказы вучняў пры неабходнасці

ІІІ АРГАНІЗАЦЫЯ ЗАСВАЕННЯ ВЕДАЎ І ВЫПРАЦОЎКІ ЎМЕННЯЎ
1. Франтальная гутарка
- Якую форму дзеяслова называюць дзеепрыслоўем?
- Назавіце марфалагічныя прыметы дзеепрыслоўя?
- Якую ролю выконвае дзеепрыслоўе у сказе
- Раскажыце пра знакі прыпынку ў сказах з дзеепрыслоўямі і дзеепрыслоўнымі зваротамі.
Вучні прадстаўляюць свае табліцы , выкананыя дома пра знакі прыпынку пры дзеепрыслоўным звароце ў параўнанні з дзеепрыметным
- Паразважайце, ці патрэбны ў мове дзеепрыслоўі і дзеепрыслоўныя звароты? Якую ролю яны адыгрываюць?

ІV ШМАТУЗРОЎНЕВАЕ ТЭСТАВАЕ ЗАДАННЕ
Вучням прапануецца выканаць тэставае заданне і вызначыць, наколькі імі засвоены матэрыял. На выкананне адводзіцца 8 вілін. Варыянты адказаў запісваюцца ў сшыткі.
Праз 8 – 10 хвілін праводзіцца ўзаемаправерка. Настаўнік паказвае на слайдзе правільныя адказы, а вучні правяраюць работу суседа па парце. Дзеця даецца тулумачэнне па ацэньванні работ: колькасць правільна выкананых заданняў адпавядае адзнацы, якую яны выстаўляюць у сшытак партнёру.

V ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА

VІ САМАСТОЙНАЯ ПРАКТЫЧНАЯ РАБОТА ВУЧНЯЎ
У аснову пакладзена індывідуальная работа, якая дазваляе правесці карэкціроўку ведаў і ўменняў вучняў, стварыць на ўроку сітуацыю поспеху і псіхалагічнага камфорту; выхоўваць самастоўнасць у атрыманні ведаў.
Тлумачэнні па выкананні задання: перад кожным на парце ляжыць ліст з заданнямі, яны розным па цяжкасці (5 узроўняў). Выконваць заданне неабходна пачаць з таго нумара, які супадае з колькасцю балаў, набраных за тэст. Напрыклад набрана 6 балаў па тэсце, значыць, выконваць заданні па тэме “Дзеепрыслоўе” неабходна пачаць з №6; калі цяжка яго выканаць, можна перайсці да задання №5 і нават №4. Ацэньваюць вучні сябе самі, ля дошкі на стале ляжаць правільныя адказы на пытанні па кожным заданні. З выкананым заданнем вучань падыходзіць да стала і правярае яго. Калі заданне выканана дакладна, пачынае выконваць наступае, калі няправільна, то вяртаецца да задання на прыступку ніжэй.
Дазваляецца звяртацца да табліц, падручніка, слоўнікаў і настаўніка.

VII. ЗАКЛЮЧНАЯ ЧАСТКА
За 3-5 хвілін да званка дзеці занакчваюць работу і выстаўляюць сабе адзнакі па рэальна выкананым апошнім заданні.
Перад тым як здаць сшыткі настаўніку, вучням прапануецца намаляваць свій настрой у выглядзе твару чалавечка.
Выстаўляюцца адзнакі ў журнал і дзённікі.

VIII ДАМАШНЯЕ ЗАДАННЕ
ДЛЯ ЎСІХ ПАРАГРАФ
Пісьмовае заданне: хто атрымаў
3-4 балы пр.
5-6 балаў пр.
7-8 балаў пр.
9-10 балаў пр.

Тэставае заданне па тэме “Дзеепрыслоўе”

1. Сярод пералічаных ніжэй слоў адзначце дзеепрыслоўе:
1)прыехаць;
2)прыехаўшы.

2. Знайдзіце сказ, у якім ёсць дзеепрыслоўны зварот.
1) З дружнаю работаю, з добрым умалотам, выспеўшы на сонцы, восень надышла.
2) Жыццё пражыць – не поле перайсці.

3. Дзеепрыслоўе – гэта :
1)часціна мовы, якая абазначае дзеянне і адказвае на пытанні што рабіць? што зрабіць?
2)нязменная дзеяслоўная форма, якая абазначае дадатковае дзеянне і паясняе дзеяслоў- выказнік;

4. Дзеепрыслоўе разам з залежнымі ад яго словамі ўтварае_____________________________________________________.

5. Дзеепрыслоўе і дзеепрыслоўны зварот у сказе з’яўляюцца:
1)акалічнасцю;
2)азначэннем і выказнікам;
3)акалічнасцю і выказнікам;
4)выказнікам.

6. Што з пералічанага не ўласціва дзеепрыслоўю:
1)быць зваротным ці незваротным;
2)быць закончанага ці незакончанага трывання;
3)быць у сказе акалічнасцю;
4)змяняцца па родах і ліках.

7. У якім сказе з дзеепрыслоўным зваротам правільна расстаўлены знакі прыпынку?
1)У кожнага чалавека свае жыццёвыя сцяжынкі, сцежкі, дарогі.
2)Квітнее лес, дыміцца, варушачы галлём, расінак завушніцы мігаюць серабром.
3)Буслы толькі злёгку рамантавалі гняздо засцілаючы яго галінкамі.

8. Адкажыце, якое дзеянне абазначаюць дзеепрыслоўі незакончанага трывання:
1)адначасовае з асноўным дзеяннем;
2)дзеянне, якое адбылося раней за асноўнае дзеянне.

9. Знайдзіце сказ з памылковым ужываннем дзеепрыслоўя:
1) Вобмацкам, зусім згубіўшы сцежку, мы шукалі хату лесніка.
2) Жоўтае цьмянае святло трымцела на карцінах, дзіўна ажыўляючы цёмныя вобразы на іх.
3) Цешачы падлетка Мікіту, на вуліцы стала санечна і цёпла.
4) Вольга маўчала, павольна заплятаючы валасы ў касу.

10. Ці ёсць падабенства паміж дзеепрыслоўем і дзеепрыметнікам? Абгрунтуйце свой адказ.
1)ёсць
2)няма

Заданні па тэме “Дзеепрыслоўе”
1. Выпішыце са сказаў дзеепрыслоўі. Вавёркі спрытна зрываюць сухія шышкі ды, спяшаючыся, нясуць у свае гнёзды. Сіратлівы бусел, задумаўшыся, стаяў на адной назе і падоўгу глядзеў, павярнуўшы дзюбу на поўдзень. Недзе недалёка ў праліве крэкча, асядаючы, тонкі лёд.
2. Спішыце сказы, падрэсліце дзеепрыслоі адной лініяй, а дзеепрыслоўныя звароты – дзвюма . Андрэй не слухаў, не азіраючыся, ішоў далей. Налюбаваўшыся баравікамі, Лабановіч, не спяшаючыся, прыступіў да збору.
3. Спішыце сказы, замяняючы дзеясловы, змешчаныя ў дужках, дзеепрыслоўямі. Як маладзее заўсёды сейбіт, (кідаць) у новую раллю зерне свае надзеі. Наперад песня рвецца, (страчаць) вясну, аж сонейка смяецца, (прачнуцца) ад сну. (Пагойдвацца), спеюць жытнёвыя каласы.
4. Выпішыце са сказаў дзеепрыслоўі, назавіце іх марфалагічныя прыметы. Шафёр скінуў газ, і аўтобус ціхенька, часам падскокваючы на ямках і бразгаючы жалезным нутром, пакаціўся ў лагчыну і раптам затрубіў, сцішаючы ход: сярод шашы стаялі спутаныя коні, адзін на аднаго паклаўшы шыі . (В.Адамчык)
5. Зрабіце марфемны разбор дзеепрыслоўяў. Спяшаючыся, запаўняючы, зайшоўшы, б’ючы.
6. Запішыце сказы, паставіўшы знакі прыпынку. Маруся адхінулася ад малога устала паспешліва выціраючы слёзы і пайшла да дзвярэй не разумеючы чаго хоча ад яе старая. (М.Стральцоў) А потым бег падскокваючы па мёрзлым полі самалёт. Падняўся. Хіліўся на адзін бок робячы круг над мястэчкам. (М.Стральцоў)
7. Спішыце сказы, падкрэсліце дзеепрыметнікі і дзеепрыслоўі, вызначце іх марфалагічныя асаблівасці і сінтаксічную ролю. На шыбе марознай узорам застыў, раскінуўшы крылы, аснежаны голуб. Рассыпаючы фіялетавыя іскры, прайшоў заліты святлом трамвай.
8. Складзіце сказы па прыведзеных схемах, дзеепрыслоўныя звароты падкрэсліце як члены сказа.
1)
2)
3)
9.Дапоўніце сказы дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі.
У сінім небе, ……………………, заліваліся жаваранкі.
Касыя промні сонца пранікалі з лес,………………………… .
Лёгкі ветрык прабягаў над возерам, …………………………. .
10. Растлумачце значэнне фразеалагізмаў, падбярыце сінанімічныя ім выразы. Складзіце з імі сказы.
Задраўшы нос, прапусціўшы міма вушэй, вылупіўшы вочы.
11.* Напішыце невялікае сачыненне на тэму “На спартыўных спаборніцтвах”, выкарыстоўваючы па магчымасці дзеепрыслоўныя словазлучэнні.
Пераганяючы адзін аднаго, хвалюючыся ад радасці, прабегшы два кругі, смеючыся і жартуючы і інш.

Hosted by uCoz