Найти: на:

Главная
О нас
Книга почета
Учащимся
Родителям
Школьный вестник
Методическая работа
Фотогаллерея
История школы
Нормативные документы
Социально-педагогическая служба
"Одно окно"








Архив 2010 г.




Министерство образования Республики Беларусь







Мікліс Аліна Казіміраўна
Урока геаграфіі ў 6 класе
Тэма:Геаграфічныя каардынаты




Мэта урока: навучыць школьнікаў вызначаць геаграфічныя каардынаты і выкарыстоўваць іх для пошуку геаграфічных аб’ектаў

Задачы ўрока:
• Арганізаваць дзейнасць вучняў па вывучэнні паняццяў “геаграфічная шырата”, “геаграфічная даўгата”, “геаграфічныя каардынаты”;
• Стварыць умовы для вучняў па прымяненні ведаў і ўменняў работы з геаграфічнай картай і глобусам; вызначаць і паказваць геаграфічныя каардынаты, вызначаць паўшар’і, у якіх знаходзіцца аб’ект, паказваць паралелі і мерыдыяны;
• Садзейнічаць выхаванню цікавасці да прадмета праз выкарыстанне міжпрадметных сувязей.

Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу.

Асноўныя пытанні:
Градусная сетка на карце
Геаграфічная шырата і даўгата
Геаграфічныя каардынаты
Сучасныя спосабы вызначэння геаграфічных каардынат

Абсталяванне: глобус, фізічная карта паўшар’яў, атласы, схема “геаграфічныя каардынаты (на дошцы), рознаўзроўневыя заданні.

1. Арганізацыйны момант. Добры дзень! Сёння на ўроку ў нас прысутнічаюць госці. Я спадзяюся на вас, думаю, што вы не будзеце хвалявацца, а будзеце плённа працаваць на працягу ўсяго ўрока. Падрыхтуйце рабочыя сшыткі, атласы разгарніце на стар.

2. Актуалізацыя ведаў (рознаўзроўневыя заданні). Марскі бой.



1. Як называецца кропка на зямной паверхні, дзе перасякаюцца ўсе мерыдыяны? (полюс) . Яна стаіць на месцы? (так)
2. Бывае мерыдыян паўночны і паўднёвы? (не)
3. Самая вялікая акружнасць на Зямлі, знаходзіцца на аднолькавай адлегласці ад полюсаў (экватар)
4. Дзеліць Зямлю на паўночнае і паўднёвае паўшар’і (экватар)
5. Лінія, якая злучае полюсы, паказвае накірунак на поўнач – поўдзень (мерыдыян)
6. Лінія, якая пад прамым вуглом перасякае экватар і паралелі (мерыдыян)
7. Назавіце элемент градуснай сеткі і дайце яму азначэнне. (паралель, мерыдыян)
8. Колькі на Зямлі мерыдыянаў? Чаму вы так вырашылі? ?
9. Колькі на Зямлі паралелей? Чаму вы так вырашылі? ?
10. Які з полюсаў, на вашу думку, адкрылі пазней? Чаму? (паўднёвы 1911 нарв. Руаль Амундсен, паўн. 1909 амер. Роберт Піры)
11. Для чаго на карты наносіцца градусная сетка? (Апісаць месцазнаходжанне, пракласці курс караблям і г.д.)
12. Ці можна правесці праз ваш пакой паралель? Адказ абгрунтуйце.( бо можна правесці прз любы пункт з. паверхні )
13. Ці можна правесці праз ваш пакой мерыдыян? Адказ абгрунтуйце.
14. Знайдзіце на карце паралель і мерыдыян, якія не перасякаюць ніводнага кантынента. (. Усе мерыдыяны персякаюць кантынент Антарктыду, паралелі 60 ?пд ш., 85 ? пн.ш і інш .)
15. Вызначце, колькі мерыдыянаў будзе адлюстравана на сусветнай карце, калі яны будуць праведзены праз 20 ?? А калі праз такую ж адлегласць праведзены паралелі, колькі іх будзе? ( 360: 20 = 18 мерыдыянаў, 180 :20 = 9 паралелей)

3. Мэтавызначэнне. Тэма сённяшняга ўрока “Геаграфічныя каардынаты”. Як вы думаеце, чым мы будзем сёння займацца і што па гэтай тэме кожны з вас хацеў бы даведацца? (адказы вучняў)

4. Вывучэнне новага матэрыялу.
Праблемнае выкладанне матэрыялу
Гісторыя падарожжа
1 жніўня 1785 года фрэгаты “Бусоль” і “Астралябія” пад кіраўніцтвам Жана Франсуа Лаперуза накіраваліся ў марскую экспедыцыю, якая планавалася як кругасветнае падарожжа.
Мінуўшы ў лютым 1786 г. Атлантыку, прайшоўшы мыс Горн, караблі выйшлі ў Ціхі акіян. Экспедыцыя наведала Кансепсьён (горад у Парагваі), які быў перанесены ў іншае месца пасля землетрасення, востраў Пасхі і Гаваі. У ліпені 1886 года фрэгаты падышлі да берагоў Аляскі, дзе даследчыкі заняліся вывучэннем берагоў Амерыкі да Каліфорніі. Адсюль 22 верасня Лаперуз накіравў экспедыцыю праз Ціхі акіян у Макао (Кітай). Неперарыўны марскі пераход на працягу 16 месяцаў без заходу на кантынент не мог не адбіцца на стане экспедыцыі. Атрымаўшы папаўненне каманды і прыпасаў, Лаперуз пабываў на Філіпінах, у Прымор’і, даследаваў берагі Сахаліна, пабываў на Камчатцы. За два месяцы каманда прайшла ўвесь Ціхі акіян і апунулася каля берагоў Самоа.затым паплылі да Аўстраліі. З Сіднея экспедыцыя пайшла на поўнач, дзі прапала бе вестак. Арганізаваная пошукавая экспедыцыя Жозэфа Антуана д’Антркаста ў 1791 – 1793 гг. Вярнулася ні з чым.
І толькі дзякуючы намаганням Жуля Дзюмона- Дзюрвеля, які яшчэ ў дзяцінстве пакляўся разгадаць загадку знікнення экспедыцыі, удалося знайсці магілу Лаперуза. Адбылося гэта ў 1828 годзе.

Вучэбнае заданне па рашэнні праблемы (работа з картай, атласам):
- Знайдзіце на карце месца, дзе загінула экспедыцыя Лаперуза. Вядомы дзве лічбы: 12 ? і 167 ?
Вывад: каб знайсці месца крушэння караблёў Лаперуза на карце, неабходна ведаць не толькі паняцці “паралелі” і “мерыдыяны”, але і “геаграфічныя каардынаты”.

5. Работа ў групах

1-ая група даследуе пытанне аб геаграфічнай шыраце.
Вучэбныя задачы для 1-ай групы.
Першы этап
1. Пакажыце на карце паўшар’яў экватар. На якія часткі дзеліць экватар зямную паверхню?
2. Дайце азначэнне паняцця “геаграфічная шырата”.
3. Якой бывае геаграфічная шырата?
4. З дапамогай атласаў вызначце, дзе падпісаны паказчыкі геаграфічнай шыраты.
5. Якое максімальнае значэнне можа мець геаграфічная шырата?
6. Зрабіце вывад аб тым, што такое геаграфічная шырата.
Другі этап
1. Вызначце геаграфічную шырату г. Масквы.
2. Ці існуе такі паказчык, як 91 ?пн. ш.? А 98 ?пд. ш. ?
3. Вызначце геаграфічную шырату свайго населенага пункта (г. Ашмяны)

2-ая група даследуе пытанне аб геаграфічнай даўгаце.
Вучэбныя задачы для 2-ай групы.
Першы этап
1. Пакажыце на карце паўшар’яў пачатковы мерыдыян. На якія часткі ён дзеліць зямную паверхню?
2. Дайце азначэнне паняцця “геаграфічная даўгата”.
3. Якой бывае геаграфічная даўгата?
4. З дапамогай атласаў вызначце, дзе падпісаны паказчыкі геаграфічнай даўгаты.
5. Якое максімальнае значэнне можа мець геаграфічная даўгата?
6. Зрабіце вывад аб тым, што такое геаграфічная даўгата.
Другі этап
1. Вызначце геаграфічную даўгату г. Масквы.
2. Ці існуе такі паказчык, як 185 ?з. д.? А 181 ?у. д. ?
3. Вызначце геаграфічную даўгату свайго населенага пункта (. Ашмяны)

6. Прзентацыя работы груп (работа каля карты) г. Ашмяны (метэастанцыя) - 54 ? 56 пн. ш. 25 ? 26 у. д.
- Ці актуальная формула: геаграфічная шырата + геаграфічная даўгата = геаграфічныя каардынаты (адказы вучняў)

7. Арганізацыя пазнавальнай дзейнасці. Работа ў парах.
1. Вызначце кропку з геаграфічнымі каардынатамі 30 ?пн. ш., 30 ?у. д.
2. Запоўніце пропускі: г. Тэгеран - 36 ?________, 52 ?_________.
3. Вызначце геаграфічныя каардынаты г. Мехіка.
4. Вызначце каардынаты г. Нью-Йорка.
5. На гэтым востраве жывуць самыя малыя малпы, іх рост складае 12 см. Каардынаты цэнтра вострава 19 ?пд. ш., 47 ?у.д. Што гэта за востраў?
6. У літаратуры апісана шмат выпадкаў, калі пацярпеўшыя бедства кідалі ў мора бутылку з запіскай, у якой адзначана месца іх знаходжання. Якія каардынаты вы павінны паведаміць у запісцы, калі б пацярпелі крушэнне каля берагоў:



8. Замацаванне матэрыялу.
Вы выпадкова атрымалі па радыё сігнал “SOS”. Куды патрэбна адправіцца камандзе выратавальнікаў?


- А зараз давайце вернемся да праблемнай задачы, якую паставілі ў пачатку ўрока.
Якой тэрыторыі на геаграфічнай карце адпавядаюць геаграфічныя каардынаты 12 ? і 167 ?? (вучні даюць адказ)

9. Рэфлексія. Падвядзенне вынікаў.
Наш урок быў прысвечаны вывучэнню новага матэрыялу і адпрацоўцы навыкаў вызначэння геаграфічных каардынат. Якія этапы ўрока для вас былі найбольш складаныя? Як вы думаеце, чаму ўзніклі цяжкасці? Што найбольш цікавае для вас было на ўроку?

10. Дамашняе заданне.
1-3-і ўзроўні: §11
4-5-ы ўзроўні: §11, пр. з. на с. 60

Hosted by uCoz